среда, 15 ноября 2017 г.

Паштоўка "Па дарозе да Новага года"... =)

Прывітанне... =) Нарэшце, я знайшла магчымасць паказаць вам наступны этап падрыхтоўкі да новага года... =) І гэта яшчэ адна паштоўка... На гэты раз папера ад ТМ "Каралікі" (калекцыя "У гасцях у Санты"), карткі, надпіс, выразаныя элементы - усё адтуль. У выніку атрымалася папяровая паштоўка... Слаі прыпадымала на пераплётны кардон... =)
 
 
 
 
Яшчэ раз цалкам ...
 
 
Спінка...
 
 
Заскокваю з ёю ў апошні вагон у заданне "Крыніца святла" ад блога Mr.Painter....  Мае крыніцы святла - навагоднія ліхтары... =)
 
 

І ў заданні "Малевіч" ад Art Club UA... АЭ - квадрат (у мяне форма паштоўкі)...
 
 
З радасцю пачытаю вашы водгукі ... =) Да хуткай сустрэчы!... =)

воскресенье, 5 ноября 2017 г.

Міні альбом "Нататкі вандроўцы"


Прывітанне... Зайшла паказаць вам невялікі альбом (памеры 10*15 см.) пра прыгоды смелага і адважнага вандроўцы... і не важна, што гэтаму вандроўцы ўсяго 3-5 год ... =) Альбом змяшчае 4 разварота, кожная старонка - таемная кішэня... Акрамя таго ён змяшчае шмат месца для нататак і дадатковыя месцы для фота... =)
Вокладка абцягнута 100% ільном, фарбавана акрылам, срэбным і залатым воскамі, выразкамі з паперы. У якасці замка металічны брадс і шнур... =)
Рабіла яго, як спробу скарыстаць канчаткова набор паперы "Zoe &Ziggy's" ад ScrapBerry's  пра кацянят і іх марскія падарожжы... =) Асноўную частку набора я скарыстала вось на гэты мініальбом.... Заставалася: фонавых 1 ліст цалкам і 1/3 другога ліста, таксама частка ліста з карткамі і частка ліста з выразалкамі... Шчыра кажучы, цалкам скарыстаць гэта паперу не здолела - планую зрабіць яшчэ ці паштоўку/канверт, ці серыю АТС... Пагледзім... =) Ну а ў гэтым мініку ўсё проста... =) Запрашаю яго разгледзіць... =) 
 
 
 
 
 
 
Тут бачна, што старонкі з'яўляюцца кішэнямі, і ў кожнай кішэні на сашчэпцы хаваецца невялікая картка... =)
 
 
Ну і які вандроўнік без сяброўкі!!!... =) Так важна, каб было з кім раздзяліць свае ўражанні!.. =)
 
 
 
 
Вось такі яркі і энергічны мінік атрымаўся... Выдатна падыдзе для гісторыі падарожжаў маленькага вандроўцы... =) Мне здаецца, ён хучэй для хлопчыка.... =) Але бываюць тыя яшчэ дзяўчынкі - любому хлопцу фору даць здольны... ;) 
 
Зазірну з ім ў блог ScrapMir'a, у іх заданне  "Little Mr."
 
 
І яшчэ пакажу гэты мінік у заданні "Міні альбом" ад блога Пасядзелкі за скрапам... =) Гэты пераплёт альбома, сапраўды просты і быстры... =) І дастаткова трывалы, пры ўмове нешматлікага выкарыстання ўпрыгожванняў... =)
 
 
Да хуткай сустрэчы!... =) Да пабачэння!... =) 

Хутка Новы Год! Віншавальная паштоўка... =)

Прывітанне... =) А вы заўважылі, што да Новага года менш двух месяцаў? ... =) Вось і я рыхтуюся... І пачала рабіць серыю віншавальных паштовак да гэтага свята... Серыю, таму што ўсе яны з аднога набора паперы, што надта доўга ў мяне ляжаў і чакаў свайго часу, а менавіна набор 15*15см. "Зімовы настрой" ад Фабрыка дэкору... =) Выразныя элементы я брала з набору паперы "Зімовы лес" ад ТМ "Каралікі"... =) Акрамя гэтага выкарыстала крафт паперу, вязаныя карункі і шыццё, баваўняныя ніткі, галінку размарыну, палачку карыцы і чырвоныя пайеткі... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І ў заданне "Маленькія радасці" ад блога "Даступны скрап"... =) Абавязковая ўмова ўдзелу ў заданні выкарыстанне бісера/пацерак/пайетак... У маім выпадку - чырвоныя пайеткі... =)
На гэтым расказ пра гэту паштоўку скончу... =) Дзякую, што зазірнулі... =) Буду пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!.. =)