четверг, 25 мая 2017 г.

Дзіцячая паштоўка да 3 этапа СП "На ўсе выпадкі жыцця"...

Прывітанне... =) Сёння мне не спіцца... Вырашыла заняцца справай, а менавіта паказаць вам сваю паштоўку для 3 этапа СП "На ўсе выпадкі жыцця" блога ArtisticLine... Нагадаю, падчас СП мы робім паштоўкі на розныя тэмы, АЭ - чыпборд. На гэты раз закранулі дзіцячую тэму... і шчыра кажучы, я разгубілася, не ведала, што рабіць... Таму пайшла шукаць натхненне па іншых заданнях... і знайшла, спалучыла ў адно заданні з АЭ, палітру, скетч, і прапанаваны спосаб выбару матэр'ялаў... =) І не ведаю чаму, заданні з АЭ і скетч атрымаліся з аднаго блога (спадзяюся феі з ЯрСК не пакрыўдзяцца, але менавіта іх скетч ускалыхнуў маю музу... =))
Але пра ўсё паступова...
 
 
Паштоўка склалася літаральна з таго што было пад рукой (а пад рукой зараз ляжаць розныя абрэзкі, негатывы, якія ў свой час плённа збіраліся на ўсялякі выпадак і іншыя дробязі - у мяне ідзе працэс разхламлення... =) Папера розных вытворцаў, нейкія астаткі, якія і не памятаю калі былі куплены, але ведаю, што ёсць лісты і ад ТМ "Mr.Painter"... абрэзкі карункаў (шыццё), негатывы ад дыракольнай вырубкі "Галінка", некалькі слаёў паперы, сізаль для стварэння лёгкасці... Фон ускладніла эмбосінгам белай пудрай праз трафарэт "Кругі" ад ФД. Таксама эмбосінгам на кальцы зроблен надпіс "Момант", кветкі і лісцікі. Галоўныя элементы - дзіцячыя цацкі - чыпборд ад ТМ "Mr.Painter", куплены мной мо тры гады таму... Акцэнты блакітнымі дотсамі, празрыстымі дропсамі (вадкія ад ФД) і пырскамі белага акрыла... Вось такі рэцэпт...
Запрашаю разгледзіць дэталі... =)  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І яшчэ раз цалкам і больш падрабязна пра заданні, што сталі натхненнем... =)
 
 
 
Дзякую Яраслаўскаму скрап клубу: вашы заданні ў гэтым месяцы адпавядаюць майму настрою - мне лёгка тварыць па іх (па сакрэту раскажу, што хутка пакажу працу да яшчэ аднаго вашага задання)... =)
 
 
 
Банер СП "На ўсе выпадкі жыцця" (спасылка на блог вышэй)... =)
 
 
На палітру натніў Маскоўскі скрап клуб: мая паштоўка выканана ў розных адценнях блакітнага і белым колерах, на крафтавай аснове, нібы той пясок на дошцы натхнення... =)
 
Сёння яшчэ адна мая праца з'явіцца ў лінках задання "Я яго зляпіла" ад Скапаголікаў... =) Як я пісала ў мінулых постах - займаюся глабальным разхламленнем... =) і гэта заданне выдатна для гэтага падыходзіць... Дзякую за дадатковую матывацыю... =)
 
 
А яшчэ зазірну ў галерэю ТМ "Mr.Painter".... Гледзячы на працы ў вашай галерэі, заўсёды хацелася і самой паўдзельнічаць... Але мне здавалася, што не маю матэр'ялаў вашай вытворчасці... Потым набыла 2 штэмпельных падушкі... Але не дабаўлялася - лічыла, что не такая гэта вялікая нагода, каб сунуцца да вас... А тут знайшла абрэзлі лістоў паперы вашай вытворчасці і чыпборд "Дзіцячы" (купленыя яшчэ на пачатку маёго захапленя скрапбукінгам, калі я купляла ўсё не звяртаючы ўвагі на вытворцаў і не запамінала іх)... Спадзяюся ў мяне атрымалася ладна прыпаднесці вашы матэр'ялы ў працы... =)
У гэтым месцы я спынюся... =) Дзякую што зазірнулі... Да хуткай сустрэчы!... =)

30 комментариев:

  1. Первая фраза от просмотра, которую хотела написать в комментарии - Юля уже написала))))
    Красиво, нежно, очень понравилось... Прелесть она и есть прелесть)))
    Спасибо, что добавили свою работу в галерею Ярославского скрап-клуба

    ОтветитьУдалить
  2. Какая нежность! Очень мило! Спасибо от блога Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
  3. Такая воздушная октрытка! Спасибо за участие в СП с Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... Вельмі хацелася лёгкасці... =)

      Удалить
  4. Какая чудесная, нежная и необычная открытка! Спасибо за участие в задании ЯрСК.

    ОтветитьУдалить
  5. Такая нежная и трогательная... Благодарим за участие в заданиях ЯрСК!

    ОтветитьУдалить
  6. Ксения, какая же миленькая открыточка! Спасибо, что творите с Ярославским скрап-клубом

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Відаць таму, што дзеці надта хутка становяцца ўсё больш і больш дарослымі і моманты іх дзяцінства, часам, праходзяць міма іх бацькоў... =) А так неабходна іх захаваць!... =)

      Удалить
  7. Стильно, лаконично, но так мило и душевно! Прекрасная работа с настроением и смыслом! Спасибо за участие в задании Ярославского скрап-клуба

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... Мяркую, у гэты і сэнс творчасці... =)

      Удалить
  8. Чудесная открытка! Спасибо, что творите с Mr.Painter!

    ОтветитьУдалить
  9. Отличная открытка! Обожаю лаконичные работы! Спасибо что творите с Mr. Painter!

    ОтветитьУдалить
  10. Ксения, какая нежная открыточка получилась! Спасибо, что вы вместе с нами в этом задании и даете новую жизнь забытым скрап-запасам! С уважением, дизайнер блога Скрапоголики.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую за добрыя словы... І за натхненне... =) Мяркую ў кожнага скрапера ёсць такія запасы... Хтосьці іх выкідае, аддае для працы з дзеткамі... а я шкадую... кожны такі ліст набываўся з інтарэсам, был неабходны... і чакае свайго часу... =)

      Удалить
  11. Очень нежная и воздушная! Спасибо от Mr.Painter!

    ОтветитьУдалить
  12. милая открыточка) спасибо, что с нами! Скрапоголики

    ОтветитьУдалить
  13. Красивая и нежная работа! Спасибо за участие в задании Ярославского скрап-клуба

    ОтветитьУдалить