понедельник, 22 мая 2017 г.

Падарожжа ў Марока... =) Міні-паштоўкі з рамантычнымі пажаданнямі...

Прывітанне... =)
А я працягваю разбіраць свае скрап-скарбы... І знайшла некалькі дзён таму вось такія асновы для паштовак ад  ScrapBerry's светла блакітнага колеру... Асновы трохстворчатыя, я звычайна такой канструкцыі паштоўкі не раблю... Таму я адну са створак абрэзала і прабігавала... І з мяне атрымалася 5 асноў памерамі 10*15см. і 5 асноў памерамі 7,5*10 см. Іх та я і вырашыла выкарыстаць.  
 
Пару месяцаў таму не ўтрымалася, набыла набор паперы  "Mediterranean Dreams" ад ScrapBerry's. А пабачыўшы заданне ад ТМ "Каралікі"  - "Падарожжа ў Марока" вырашыла зрабіць серыю маленькіх паштовак-пажаданныў... Абраная калекцыя выдатна на мой погляд падыходзіць... Арнаменты, узоры, яркія фарбы, мора і лімоны, неба і пясок... Тэматычныя надпісы я выбрала з калекцыі паперы "Падарожжа" ад Fleur Design.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А вось і банер заданне ТМ "Каралікі"...
 
А з першай паштоўкай у сініх адценнях я зазірну яшчэ зазірну ў блог АгіАрт... Іх дошка натхнення ў сініх адценнях безпадобная... =)
 
 
Асноўны элемент на гэтай паштоўцы белая кветка, адштампаваная і пакрытая эмбосінгам белай пудрай... =) Таму пакажуся з ёю і ў заданні "Кветкі ў трэндзе" ...
 
 
Вось такія невялікія паштовачкі атрымаліся... =) На гэтым усё... Дзякую за ўвагу... =) Да пабачэння... =)  

Комментариев нет:

Отправить комментарий