воскресенье, 21 мая 2017 г.

У пошуках чагосьці вялікага і светлага...

Назва... заклік... і не тое, і не другое... Хутчэй пажаданне не спыняцца на дасягнутым і працягваць рухацца наперад, здзяйсняць свае мары... =)
 
 
Паштоўка да 2 этапа СП "На ўсё выпадкі жыцця" - паштоўка для мужчыны...
 
 
Зроблена яна на адным подыху, літаральна з таго, што было пад рукамі... папера з дзвух розных калекцый ("Падарожжа" ад Fleur Desing і ліст з якарамі, нават не памятаю, хто вытворца)... Галоўнае месца на паштоўцы займае выява Парфенону ў Грэцыі... =) І невыпадкова на фота ёсць кубачак з пад кавы... ;) Самыя ўважлівыя, мяркую, ужо здагадаліся... =) Іх было два і аднойчы я не змагла іх выкінуть... =) (Дарэчы гэта не першая мая праца з абгорткай ад гэтага кубка... ;) )
 
 
Акрамя паперы выкарыстала чыпборд ад Майстэрні "Вензелік" і негатыў ад чыпу ТМ "Каралікі"... Фон паштоўкі ўскладніла эмбосінгам (нанесла чорныя чарнілы праз трафарэт "Кругі" ад ФД і пакрыла іх празрыстай пудрай для эмбосінгу таго ж вытворцы). Па вуглах нанесла кракелюрны медыум і белы акрыл (кракелюр - новы для мяне матэр'ял, не ўсё ў ім мне яшчэ зразумела)...  Фінальныя пырскі белым і чорным акрылам... =)
 
 
 
 
 
 
Вось такая паштоўка, натхняючая на вандроўкі, прыгоды і пошум чагосьці большага, у мяне атрымалася.... =)
 
Зазірну з ёй у блог "Скрапаголікі"... У іх выйшла цікавае заданне "Я яго зляпіла..." Люблю такіе заданні - дапамагаюць мне прасоўвацца бліжэй да сваёц мэты - разабраць свае скрап-скарбы, якія так плённа збіраліся... =)
 
 
А таксама зазірну ў Кіеускі скрап клуб, заданне "Для душы і цела"... Таму што для мяне падарожжа - сапраўдны адпачынак... Менавіта пасля падарожжа адчуваеш сябе адпачнуўшым, у вандроўцы набіраешся новых уражанняў... Вяртаешся, нібы як пасля перазагрузкі... =)
 
 
 
 
Дзякую ўсім, хто зазірнуў... =) Да хуткай сустрэчы... =)

12 комментариев:

  1. Очень интересная окрытка! Спасибо за участие в СП с Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Цікава спрабаваць што-небудзь новае... па-іншаму выкарыстоўваць звыклыя матэр'ялы... =)

      Удалить
  2. Необычно - как всегда!
    Спасибо от блога Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Пасля вашых слоў пачынаю спадзявацца, што паступова ўсё ж такі фарміруецца асаблівыя рысы маёй творчасці... =)

      Удалить
  3. Очень классно! Рады Вашему участию в задании от Скрапоголиков))

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую.... Вельмі натхняючае заданне.... 😊

      Удалить
  4. Супер! Очень оригинальная работа! Спасибо за участие в задании блога "Киевский скрапклуб"!

    ОтветитьУдалить
  5. Очень необычно получилось) Спасибо от Киевского Скрапклуба)

    ОтветитьУдалить