среда, 28 июня 2017 г.

Працягваю эксперыменты... =) Паштоўка "Adventure"...

Прывітанне... =) А я да вас з новым сваім эксперыментам... =)
Паштоўка "Adventure"....  Атрымалася мужчынскай, крафтава-шакаладнай, прыгодніцкай... =)
Раскажу пра свае эксперыменты (магчыма вы ўжо даўно так робіце... =) ):
1. Рэльеф на фоне зроблен з дапамогай кававай тэкстурнай пасты... Кававай  - у сэнсе я дадала ў пасту молатую каву... яна дадала колеру і паста стала нібы з пяском... =) Цікава атрымалася... =)
2. Фарбавала сухімі фарбамі ад ФД ("Марс карычневы", "Аранжавы"), спрэем "Сепія" - нязвыклая для мяне каляровая гама...
3. Ускладніла фон з дапамогай пудры для эмбосінга "Шакалад" ад ФД - пэнзлікам дзе-нідзе мазанула празрыстым медыўмам, прысыпала пудрай і запякла... атрымаліся плямы-разводы... але мне здаліся яны надта цёмнымі, адцяніла іх залатым воскам... =)
4. Дадала на фон яшчы штампы рукапісны тэкст і паштовыя штэмпелі - выкарыстала тры тона чарніл...
5. Апошні крок для фона - пырскі чорным медыўмам...
Далей дадала галоўныя элементы: самалёт і надпіс... І тое, і другое адштампавала, выразала, таніравала па краю штэмпельная падушкай, каб не выбіваліся з фону... Акцэнты допсамі (колер "Тэракота") і залатымі пайеткамі.... =)
Запрашаю разгледзіць фота... =)
 
 
 
 
 
 
 
У творчым клубе "Пасядзелкі за скрапам", заданне "Мужчыны любяць вачамі"... Што ж любіць мой мужчына? Моцную каву, прыгоды, вандроўкі і тэхніку... =)
 
А таксама зазірну у блог Фабрыка 212, заданне "Штампінг"... штампы ў гэтай паштоўцы і ў фоне, і надпіс, і галоўны элемент - самалёт... =) 
Дзякую, што зазірнулі... =) Да пабачэння... =)

10 комментариев:

  1. Настоящая мужская открытка! Спасибо за поддержку нашего задания, "Посиделки"!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую за ваш воднук і за натхненне... =)

      Удалить
  2. Какое винтажное приключение в прошлое получилось!!! Спасибо за участие в Первом Белорусском!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Насамрэч і не падумала, што атрымаўся вінтаж... =)

      Удалить
  3. Отличная, стильная работа! Спасибо за совместное творчество от ТК "Посиделки за скрапом"!

    ОтветитьУдалить
  4. Вельмі цудоуная паштоўка! Вялікі дзякуй ад Першага Беларускага за вандроўку у на самалеце:)

    ОтветитьУдалить