пятница, 23 июня 2017 г.

Мой арт-бук... =)

Прыкладна тыдзень таму з'явілася неадольнае жаданне зрабіць для сябе арт-бук... Прычым не звычайны, акуратны... А трохі дзікаваты, з усяго, што не ладна ляжала... =) Атрымаўся той яшчэ растропыш... =) Рознафарматныя лісты: абрэзкі дызайнерскай паперы розных калекцый, розных вытворцаў, розных фарматаў, астаткі акварэльнай і крафтавай паперы, кальцы, вокладкі ад калекцый і планшэтаў... Вокладка фрт-бука з цёмнага ваціна... У дэкоры абрэзкі тканіны і шыцця... =) Зачыняецца, а дакладней заматваецца баваўнянымі карункамі... =) З упрыгожванняў металічныя бронзавыя падвескі - лісты... =)
 
 
 
 
 
 
А некалькі дзён таму аформіла адзін з разваротаў. Атрымаўся разварот - мара... =) Кажуць, думкі матэр'яльныя, а пра мары неабходна казаць услых, каб сусвет пачуў... =)
Разварот пра дзіця... =) Выкананы ў пяшчотных блакітна-жоўтых адценнях... Звычайна яны нагадваюць пра мора... Але не ў гэты раз... =) Фон зроблен тэкстурны, наклеівала на медыум паперу тіш'ю, фарбавала спрэямі і сухімі фарбамі ад ФД. У якасці падкладак пад фота выкарыстоўвала абрэзкі, падыходзячыя па каляровай гаме з розных калекцый, шыццё, упрыгожыла карункавымі кветкамі, срэбранымі пайеткамі... =)
 
 
 
 
 
Разварот пакажу у блогах:
 
 
 
 
 
А цалкам арт-бук пройдзе, як вынік падбора маіх хвастоў... Двадцатым пунктам я пісала пра знішчэнне  выкарыстанне абрэзкаў паперы.... Гэты пункт быў без першапачатковага фота... але арт-бук знатны ўклад унёс... Банер сумеснага праекта "Падцягнем хвасты"... =)
Удзячна тым, хто чытае ... Спадзяюся, паступова беларуская мова становіцца больш звыклай... =) Да хуткай сустрэчы!... =)
 

9 комментариев:

  1. Интересный получился разворот в арт-буке!:)
    Спасибо за участие в нашем задании, блог SpringScrap

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... 😊 той момант, калі склалася на адным подыху... 😊

      Удалить
  2. Пусть твоя мечта сбудется!!!!!:)) от всей души тебе желаю. Ты такая трудяжка :))

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Забыла поздравить с успехами, с грамотой!:))

      Удалить
  3. так мило) чудесное фото)
    спасибо от Фабрики 212

    ОтветитьУдалить
  4. Такая милая страничка в артбуке получилась!) Спасибо, что вдохновились скетчем Киевского скрапклуба!)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую! ... 😊 для мяне гэта асаблівая старонка....

      Удалить